Ваенныя навучальныя ўстановы праводзяць прыём грамадзян Рэспублікі Беларусь на конкурснай аснове.
Паступіць туды могуць асобы, якія маюць агульную сярэднюю або прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй або сярэдняй спецыяльнай адукацыяй ва ўзросце ад 17 да 21 года (з ліку грамадзянскай моладзі); хто праходзіць (прайшоў) тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, а таксама тыя, хто прайшоў ваенную службу па кантракце – не старэйшыя за 23 гады; хто праходзіць ваенную службу па кантракце – не старэйшыя за 25 гадоў.
Калі вы жадаеце паступаць у ваенныя навучальныя ўстановы, трэба:
— да 1 красавіка падаць заяву ў ваенны камісарыят раёна па месцы жыхарства (для абітурыентаў з ліку грамадзянскай моладзі);
— прайсці прафесійны адбор у парадку, устаноўленым заканадаўствам, які ўключае ў сябе:
прафесійна-псіхалагічны адбор на адпаведнасць выбранай спецыяльнасці навучання;
медыцынскае асведчанне;
праверку ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі (бег 100 і 1500 метраў, падцягванне на перакладзіне – нарматывы для абітурыентаў з ліку грамадзянскай моладзі);
— прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне адпаведна з профілем выбранай спецыяльнасці;
— да 25 чэрвеня ўдакладніць час прыбыцця ва ўстанову адукацыі ў ваенным камісарыяце па месцы жыхарства;
— прыбыць ва ўстанову адукацыі, маючы пры сабе дакументы, неабходныя для паступлення.
Па пытаннях выбару спецыяльнасцяў для паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы можна звяртацца ў ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна ў рабочыя дні з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін на адрас: горад Дзятлава, вуліца Перамогі, 13 або па тэлефоне 8-01563-2-11-61.
Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце Дзятлаўскага райвыканкама па спасылцы htpp://dyatlovo.gov.by/ru/voenkomat-ru.
Генадзь СУРАВЕЦ,
ваенны камісар Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga