У касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве прайшла Святая Імша, прысвечаная заснавальніку супольнасці салезіянаў.
Ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула павітаў усіх прысутных, узгадаў жыццё Святога:
– 31 студзеня — дзень нараджэння для Неба святога Яна Боско, айца і настаўніка моладзі. Ён прыгадаў, што шлях да айцоўства і быцця настаўнікам душ быў у жыцці Яна Боско зусім не лёгкі. Ён збіраў дзяцей з вуліцы, цікавіўся іх праблемамі, расказваў пра Хрыста.
Таксама святар заклікаў не баяцца выпрабаванняў і цяжкасцяў, якія так часта сустракае чалавек, але якія былі і на шляху Езуса, Марыі і многіх святых. Пажадаў, каб сэрцы людзей заўсёды былі напоўнены супакоем і любоўю.
Святар і вернікі памаліліся аб здароўі жывых і супакоі памерлых, выказалі падзяку Хрысту і Маці Божай.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga