Дзякуй за плённую працу

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

На Дзятлаўшчыне працягваецца акцыя “Наш жывёлавод”.

На гэты раз раённы прафсаюзны лідар работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак разам з першым намеснікам старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталіем Шулейкам наведалі малочнатаварную ферму “Гута” ў КСУП “Хвінявічы”.

Заслужаныя ўзнагароды, карысныя падарункі і грашовыя прэміі атрымалі брыгадзір вытворчай брыгады Таццяна Місілевіч, слесар па абслугоўванні абсталявання Уладзімір Белуш, аператары машыннага даення Жанна Кулік, Марыя Кунцэвіч і Людміла Кучура.

Работнікам жывёлагадоўлі падзякавалі за добрасумленную працу, вернасць сваёй справе і гаспадарцы, любоў да роднай зямлі, пажадалі ім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця ў асабістым жыцці, каб кожны працягваў працаваць з тым жа энтузіязмам і прадукцыйнасцю.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga