У Дзятлаве на пляцоўцы са штучным пакрыццём каля стадыёна “Колас” прайшоў навагодні турнір па міні-футболе сярод аматарскіх каманд.
Арганізатарам спаборніцтваў выступіў раённы фізкультурна-спартыўны клуб. У турніры прынялі ўдзел тры каманды: “Дынама” (горад Дзятлава), “Ізакам” (горад Дзятлава) і “Лібертас” (аграгарадок Круцілавічы). Па выніках матчаў гульцы “Лібертаса” былі мацнейшыя за “Дынама” з лікам 5 : 0. Няўдалы зыход гульні чакаў дынамаўцаў і ў наступнай сустрэчы: яны з вялікай розніцай саступілі ў гарадскім дэрбі “Ізакаму” – 12 : 1, футбалісты якога не спыніліся на дасягнутым і ў фінальным матчы святочных спаборніцтваў перамаглі гасцей з Круцілавічаў – 7 : 4, аформілі другую “вікторыю” і сталі чэмпіёнамі навагодняга турніру. Усім камандам-удзельніцам футбольных баталій уручылі граматы, аднак у кожнай з іх заслужаная ўзнагарода мела свой статус: “залаты”, “сярэбраны” і “бронзавы”.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота Уладзіміра ГАНЧАРА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga