Як вядома, лёд пад покрывам снегу заўсёды танчэйшы, чым на адкрытым месцы
Асабліва асцярожным трэба быць у месцах хуткага цячэння і выхадаў крыніц, паблізу выступаючых на паверхню кустоў, асакі, травы.
Рухаючыся па лёдзе, захоўвайце дыстанцыю 5-6 метраў адзін ад аднаго.
Калі здарылася, што чалавек праваліўся пад лёд, набліжайцеся да яго толькі паўзком. Лепш за ўсё падаваць пацярпеламу жэрдку, багор, шалік, пояс, каб дапамагчы выбрацца з палонкі. Той, хто праваліўся пад лёд, павінен захоўваць спакой, абаперціся грудзьмі на край лёду, выкінуць наперад рукі і паспрабаваць выбрацца з вады. Затым адпаўзці ў бок ад небяспечнага месца. У першую чаргу трэба ўхутаць пацярпелага і хутка даставіць у цёплае памяшканне.
Сяргей ШПАКОЎСКІ,
старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі АСВОД
Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga