Падведзены вынікі VII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.
Першае месца сярод сельскіх бібліятэк заняла Хвінявіцкая сельская бібліятэка-цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця, дзе бібліятэкарам працуе Алена Апанасік. Бібліятэка прадставіла матэрыял у намінацыі “Гісторыя праваслаўя роднага краю” – летапіс Свята-Барыса-Глебскай царквы вёскі Накрышкі. Тут занатавана не толькі гісторыя храма, але і біяграфіі святароў, успаміны і фотаздымкі з асабістых архіваў.
28 лістапада 2021 года ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню нашай Айчыны, адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу.
Марына БОРТКА,
метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga