Праект абноўленай Канстытуцыі вынесены на ўсенароднае абмеркаванне, а ў лютым будзе праведзены рэспубліканскі рэферэндум.
Сваімі чаканнямі ад гэтых падзей падзялілася метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Марына Бортка:
– Разам з яшчэ дзевяццю землякамі я прадстаўляла Дзятлаўшчыну на VI Усебеларускім народным сходзе. І вось цяпер бачу, што ў прапануемых змяненнях да Канстытуцыі, Усебеларускі народны сход, выступае як нейкі стабілізатар паміж усімі галінамі ўлады, можа пашырыць магчымасці ўдзелу грамадзян у вырашэнні дзяржаўных пытанняў. На мой погляд, гэта правільны акцэнт, які пазначаны ў праекце Асноўнага Закона краіны. Вельмі добра, што засталася сацыяльная накіраванасць дакумента з апорай на стабільную дзяржаву, на моцныя асновы і захаванне гістарычнай памяці.
І яшчэ хацела б сказаць, што Канстытуцыя – гэта не толькі правы, але і абавязкі. І таму кожны з нас павінен праяўляць сацыяльную адказнасць за сябе і сваю краіну.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga