Юная дзятлаўчанка ў паўфінале адбору на “Славянскі базар”

Галоўнае Культура і адпачынак

Прайшоў рэгіянальны этап нацыянальнага адбору да XX Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск-2022”, які традыцыйна адбудзецца на “Славянскім базары” ў Віцебску.

У ім прынялі ўдзел 50 выканаўцаў з усіх раёнаў Гродзеншчыны. Дзятлаўшчыну прадставілі юныя вакалісткі Нэлі Санюк і Аліса Дзірвук. Яны выконвалі па дзве песні – на беларускай і рускай мовах, як і было заяўлена ўмовамі конкурсу.

– Хвалявалася, але перамагло жаданне выступіць дастойна, зрабіць усё так, як вучылі мае настаўнікі: Святлана Русак і Наталля Капковіч, якім я вельмі ўдзячная, – дзеліцца ўражаннямі Нэлі. – Я там была амаль самая малодшая, бо ўзроставая група ўдзельнікаў – ад 8 да 13 гадоў, а мне толькі 8. Маё выступленне журы даслухала да канца, не перапыніла. Сама я была задаволена, як выступіла. Лічу, што ў мяне ўсё атрымалася. Эмоцыі аж перапаўняюць, бо конкурс вельмі значны і адказны. Я вельмі шчаслівая, што журы адзначыла маё выступленне і дало шанц мне прыняць удзел у паўфінале ў Мінску.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: