Футбол круглы год

Свежыя навіны Спорт і турызм

У Дзятлаве на пляцоўцы са штучным пакрыццём на базе стадыёна “Колас” прайшоў першы тур адкрытага зімовага чэмпіянату горада па міні-футболе.

Спаборніцтвы працягнуцца да канца сакавіка 2022 года. У чэмпіянаце прымуць удзел сем каманд: “Бізоны” (аграгарадок Гезгалы), “Граніт-Агра” (аграгарадок Круцілавічы), “Ізакам” (горад Дзятлава), “Дынама” (горад Дзятлава), “Альбярцін” (горад Слонім), “ПСЖ” (горад Дзятлава) і футбалісты з Наваельні.

Стартаваў першы тур з гульні паміж камандамі “Бізоны” і “ПСЖ”. Гезгалаўскія футбалісты былі мацней за дзятлаўчан з лікам 5 : 3.

У наступным матчы сустракаліся новаяльнянцы і мясцовая каманда “Дынама”. Госці не пакінулі шанцаў дзятлаўскім футбалістам і святкавалі “вікторыю” – 16 : 2.

Напружаная і роўная гульня дынамаўцаў з бізонамі не дазволіла ні адной з іх запісаць у свой актыў два ачкі – 4 : 4. Фінальная сустрэча “Ізакама” і “Граніт-Агра” таксама скончылася нічыйным вынікам – 1 : 1.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота Уладзіміра ГАНЧАРА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga