Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшае інфармацыйнае забеспячэнне аховы працы, які праводзіўся сярод раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах.
Трэцяе месца ў Гродзенскай вобласці заняў Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт. Мэта конкурсу – прапаганда папулярызацыі аховы працы і рэалізацыя паўнамоцтваў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па ажыццяўленні дзяржаўнага кіравання аховай працы на тэрытарыяльным узроўні.
Як адзначыла Святлана Латушка, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама, якая рыхтавала конкурсную работу-прэзентацыю, для ўдзельнікаў такі конкурс дае магчымасць вывучэння вопыту іншых раёнаў, удасканалення сваёй сістэмы інфармацыйнага забеспячэння арганізацый. А ўвогуле, ацэнка дзейнасці мясцовых органаў улады ажыццяўлялася па 19 крытэрыях, сярод якіх правядзенне навучальных семінараў па пытаннях аховы працы з кіраўнікамі арганізацый і спецыялістамі арганізацый, выданне інфармацыйна-аналітычных і ілюстрацыйных матэрыялаў па ахове працы для арганізацый, асвятленне пытанняў аховы працы ў СМІ, размяшчэнне сацыяльнай рэкламы, якая прапагандуе ахову і бяспеку працы, правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да тыдня “нулявога траўматызму”, прысвечаных Сусветнаму дню аховы працы, арганізацыя выставаў сродкаў індывідуальнай абароны і іншыя.
У наступны раз такі агляд-конкурс пройдзе ў 2024 годзе.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga