Акцыя “Нашы дзеці”. Свята прыходзіць да кожнага

Важнае Грамадства

Напярэдадні Новага года ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” старшыня раённага аддзялення ГА “Беларускі дзіцячы фонд” Алена Чайкоўская і дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Марына Гуговіч павіншавалі з надыходзячымі святамі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, якія праходзяць школьную праграму дома.

Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай яны пабывалі ў гарадскім пасёлку Наваельня, вёсцы Норцавічы, аграгарадку Вензавец, каля галоўнай навагодняй прыгажуні горада Дзятлава, дзе арганізавалі казачную сустрэчу і падарылі дзецям імянныя святочныя паштоўкі, грашовыя сертыфікаты для набыцця неабходных тавараў і прадуктаў у магазінах Гродзенскага аблспажыўтаварыства, набор медыкаментаў. Пажадалі асаблівым навучэнцам моцнага здароўя і добрага настрою, каб яны ніколі не спыняліся на дасягнутым, пастаянна развіваліся і імкнуліся да новых ведаў, ну і, вядома ж, верылі ў цуды.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: