Рэспубліка Беларусь адносіцца да рэгіёнаў, дзе ёсць недахоп ёду ў глебе, паветры, вадзе.
У сувязі з гэтым, колькасць ёду ў асноўных харчовых прадуктах з’яўляецца досыць нізкай і са звычайным рацыёнам харчавання жыхары Беларусі не могуць яго атрымаць у дастатковым аб’ёме.
Недахоп ёду ў арганізме чалавека прыводзіць да развіцця захворванняў шчытападобнай залозы. У дзяцей назіраецца зніжэнне разумовага і фізічнага развіцця, інтэлектуальных здольнасцяў, памяці, у школе – нізкая паспяховасць. У цяжарных жанчын павялічваецца верагоднасць выкідышаў, нараджэнне дзяцей з прыроджаным гіпатэрыёзам (зніжанай функцыяй шчытападобнай залозы).
Вядучыя навукоўцы свету прыйшлі да адзінага меркавання: для барацьбы з узнікненнем ёднай недастатковасці трэба ёдаваць соль. Гэта найбольш эфектыўны, бяспечны і эканамічна выгадны метад ліквідацыі дэфіцыту ёду ў харчаванні.
Соль дадаецца ў ежу паўсюдна і штодзённа. Выбіраючы ў магазіне ёдаваную соль, можаце быць упэўнены, што гэта простая мера дазволіць вам і вашым блізкім пазбавіцца ад сур’ёзных хваробаў і неабходнасці купляць дарагія біялагічныя дабаўкі і лекі, якія змяшчаюць ёд. Сучасныя тэхналогіі ёдаванай солі гарантуюць немагчымасць перадазаваць ёд і тым самым выклікаць якія-небудзь ускладненні.
Аксана ЛУНЯ,
памочнік доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga