“Цвярозая пяцідзёнка” для аматараў спіртнога

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У рамках правядзення комплексу дадатковых мер па зніжэнні негатыўнага ўплыву п’янства і алкагалізму, які рэалізоўваўся з 16 па 20 лістапада, быў арганізаваны шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку з удзелам прадстаўнікоў пракуратуры Дзятлаўскага раёна.

У раённым аддзеле міліцыі прайшло выязное пасяджэнне суда, разгледжана пытанне аб накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый асобы, якая абавязана аплачваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей. Таксама на базе аддзела ўнутраных спраў арганізавана і праведзена калектыўнае выхаваўчае мерапрыемства з 23 грамадзянамі, якія дапускалі правапарушэнні ў стане алкагольнага ап’янення і знаходзяцца на розных відах уліку ў міліцыі. Разам з праваахоўнікамі прафілактычныя размовы з імі правялі доктар-нарколаг, спецыяліст ЦСАН Дзятлаўскага раёна, святар дзятлаўскай царквы.

Ладзіліся пасяджэнні саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, якія функцыянуюць пры сельскіх выканаўчых камітэтах раёна. Разгледжаны паводзіны грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і схільныя да супрацьпраўных паводзінаў.

За час рэалізацыі комплексу дадатковых мерапрыемстваў па зніжэнні негатыўнага ўплыву п’янства і алкагалізму было зарэгістравана 6 адміністрацыйных правапарушэнняў у быце – усе хатнія дэбашыры затрыманы і неадкладна разгледжаны ў выязным парадку судом Дзятлаўскага раёна. Да іх выкарыстаны меры адміністрацыйнага спагнання з улікам папярэдніх правапарушэнняў. Пракуратурай узбуджана адна крымінальная справа на грамадзяніна, які ўчыніў правапарушэнне ў сферы сямейна-бытавых адносінаў.

Таксама супрацоўнікі міліцыі звярталі пільную ўвагу на захаванне правапарадку ў месцах масавага знаходжання грамадзян і каля піцейных установаў: у час маніторынгу было спынена 27 правапарушэнняў у стане алкагольнага ап’янення.

Андрэй ЮШКЕВІЧ,
начальнік аддзела прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: