На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца акцыя “Не прапальвай сваё жыццё”.
18 лістапада ў Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень адмовы ад курэння.
З гэтай нагоды прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і сектара па рабоце з моладдзю Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава правялі акцыю “Памяняй цыгарэту на цукерку”, а тых, хто не курыць, запрасілі зрабіць фотаздымкі з “антыцыгарэтнымі” таблічкамі.
– Тэма адмовы ад курэння надзвычай актуальная на Дзятлаўшчыне. Вялікі працэнт пажараў адбываецца з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Праводзім мерапрыемствы, каб людзі задумаліся, якую рызыку нясе гэта шкодная звычка. Мы не можам прымусіць курцоў назаўжды адмовіцца ад цыгарэты, але чарговы раз нагадваем ім пра бяспеку, – расказаў інспектар Дзятлаўскага РАНС Мікіта Кандратовіч.
Дзятлаўчане, нават тыя, хто не курыць, актыўна ўключыліся ў акцыю.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga