“З павагай да “восені жыцця” (+відэа)

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

Віншавальную выязную акцыю з цёплай назвай “З павагай да восені жыцця” напярэдадні Дня пажылых людзей арганізавалі спецыялісты аддзялення сацыяльнай надомнай дапамогі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

З пажаданнямі здароўя, даўгалецця, пяшчоты блізкіх, мірнага неба над галавой і падарункамі яны наведалі жыхароў вёсак Мяляхавіцкай зоны Дварэцкага сельскага савета, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні ў сацыяльных работнікаў. Гасцей сустракалі Надзея Лубешка, Галіна Станкевіч, Надзея Вараб’ёва, Вера Салаш, Яўгенія Якаўчык, Алег і Яўгенія Апанасікі, Аляксей Ляўкевіч, Алена Герута, Яніна Статкоўская, Лідзія Кунаш.

Важкія прадуктовыя наборы ў якасці падарункаў для віншавальнай акцыі былі падрыхтаваны з дапамогай магазіна “Сударыня”, таму асаблівае “дзякуй” варта сказаць яго дырэктару Андрэю Турэвічу, які не першы раз аказвае спонсарскую дапамогу аддзяленню.

Шчырыя віншаванні, прыемныя падарункі і яснае сонечнае надвор’е прынеслі пажылым землякам хвіліны радасці і бадзёры настрой. Ад чыстага сэрца яны дзякавалі спецыялістам аддзялення сацыяльнай надомнай дапамогі за добрыя словы, увагу, клопат і за тое, што свята само завітала да іх у госці.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga