Увага: талака «Чысты лес»

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

9 кастрычніка пройдзе акцыя “Чысты лес”, і не звычайна, а з інтэрактыўнымі навінкамі.

Дзятлаўскі лясгас запрашае ўсіх нераўнадушных да прыроды далучыцца да мерапрыемства. Як гэта будзе, расказвае намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Дзятлаўскага лясгаса Аляксей Урбановіч:

– Акцыя “Чысты лес” пад дэвізам “Талака па навядзенні чысціні ў лесе” актыўна пройдзе на Дзятлаўшчыне. Для гэтага лясгасам распрацаваны план і падабраны 25 аб’ектаў. У планах – навядзенне парадку ў лясным фондзе на тэрыторыі ўсіх лясніцтваў раёна, прыбіранне ўзбочын аўтамабільных дарог, што падтрымае імідж раёна. Таксама плануем правесці дапаўненне лясных культур – высадзіць больш за тры тысячы саджанцаў.

У сёлетняй акцыі прымуць удзел больш за 300 супрацоўнікаў лясгаса і каля 200 гасцей. Акрамя дарослых, гэта будуць навучэнцы, у тым ліку ўдзельнікі школьных лясніцтваў. Для іх мы падрыхтавалі памятныя падарункі. Далучыцца да акцыі можна ўсім жыхарам раёна, звярнуўшыся ў лясгас або лясніцтва па месцы жыхарства.

Асаблівасцю сёлетняй акцыі “Чысты лес” стане тое, што на сайце Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання будзе працаваць анлайн-карта, на якой кожны ўдзельнік мерапрыемства зможа паставіть GPS-метку і дадаць сваё фота, якое паказвае, як ён клапоціцца пра лес. “Убачым, колькі нас”, заклікаюць арганізатары акцыі і нагадваюць, што берагчы лес можа кожны.

https://www.instagram.com/grodno_gplho/?utm_medium=copy_link

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga