На выставе прадстаўлены партрэты знакамітых землякоў работы Мікалая Несцярэўскага і Алеся Квяткоўскага пачынаючы з першых уладальнікаў мястэчка і заканчваючы сённяшнім днём.
Наведвальнікі могуць убачыць таксама асабістыя рэчы вядомых людзей, кнігі, публікацыі і г.д.
Выстава будзе працаваць на працягу года, па ёй праводзяцца пазнавальныя экскурсіі па гісторыі горада і выбітных людзей краю.
Тэлефон для даведак: 21-3-41
Алена АБРАМЧЫК,
старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga