Мама

Свежыя навіны Хто крылы расправіў на роднай зямлі

Мама ў ціхай вёсачцы жыве,
Ёй пад дзевяноста – гэта ж  шчасце!
Мама з намі, мама побач, тут, –
У светлы дзень, і ў гора, і ў напасце.
Голас звонкі, шчыры інтарэс
Да жыцця і да ўсяго зямнога.
Мама там, дзе мы прыйшлі ў свет,
У тым гняздзе, што клічуць
родным домам.
І няхай вадой плывуць гады,
Дні былыя зносячы ў вечнасць –
Мама сустракае, як заўжды,
Мама і святло, і чалавечнасць.

Алена Абрамчык