Інвалідная каляска, кіёк і хадуны

Грамадства Свежыя навіны

У рамках валанцёрскага праекта Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы перададзена гуманітарная дапамога Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

– Ад абласной арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа паступіла чарговая партыя гуманітарнай дапамогі для бальніцы, – зазначыла старшыня раённай арганізацыі Галіна Касцюк. – Яна спросціць работу медыцынскаму персаналу і дапаможа фізічна аслабленым хворым. Гэта інвалідная каляска, хадуны і тэлескапічны кіёк, які можна адрэгуляваць пад рост чалавека. Работнікам цэнтральнай раённай бальніцы перадаём сродкі індывідуальнай абароны – бахілы і медыцынскія маскі. Ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі вельмі важна забяспечыць абарону тых, хто цяпер знаходзіцца на перадавой і кожны дзень рызыкуе ўласным здароўем, каб выконваць свой прафесійны абавязак, – падкрэсліла Галіна Эдвардаўна.

Яна пакінула медыкам для распаўсюджвання сярод пацыентаў памяткі Чырвонага Крыжа аб важнасці і неабходнасці прышчэпак ад COVID-19 і выказала спадзяванне, што шырокая інфармацыйная кампанія сярод жыхароў нашага раёна паспрыяе масавай вакцынацыі і выпрацоўцы калектыўнага імунітэту.

Намесніца галоўнага доктара па медыцынскай часці ЦРБ Алена Якубоўская і галоўная медыцынская сястра Ілона Белавус, падзякавалі Галіне Касцюк за дапамогу, падкрэслілі, што ў барацьбе з пандэміяй многае залежыць не толькі ад медыцыны, але і ад сумленнасці саміх людзей. Калі кожны з нас будзе прытрымлівацца галоўных патрабаванняў: насіць ахоўныя маскі ў грамадскіх месцах, карыстацца антысептыкамі, часцей мыць рукі і пройдзе вакцынацыю, то будзе створана надзейная заслона ад каранавіруснай інфекцыі, што дазволіць грамадству хутчэй вярнуцца да звыклага жыцця.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: