У Гродне прайшло абласное першынство па лёгкай атлетыцы сярод хлопцаў і дзяўчат 2007-2008 гадоў нараджэння.
Дзятлаўскую раённую дзіцяча-юнацкую спартыўную школу прадстаўлялі Расціслаў Гародка, Павел Аблажэй, Аляксандр Куніцкі, Мацвей Хоміч, Кірыл Доста, Дар’я Мазоль, Вераніка Сідорчык і Валерыя Татарчык. Юныя ўдзельнікі спаборніцтваў выконвалі ў адной звязцы камбінацыю розных лёгкаатлетычных відаў: бег з бар’ерамі і без, трайны скачок з месца і іншыя. Па выніках першынства сярод дзятлаўскіх спартсменаў у “бронзавае” трыа ўвайшлі Расціслаў Гародка, Аляксандр Куніцкі і Вераніка Сідорчык.
Разам з тым, горад Гродна прымаў яшчэ адны спаборніцтвы: абласную спартакіяду па цяжкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2007 года нараджэння і малодшых, на якой вызначыліся самыя моцныя выхаванцы Дзятлаўскай ДЮСШ. Сярод іх – “залатыя” прызёры ў вагавых катэгорыях 59 і 38 кілаграмаў Валерыя Валчкевіч і Арцём Блоцкі; на другім месцы – Ангеліна Белуш (40 кілаграмаў), Вераніка Лаўрэнцьева (55 кілаграмаў) і Кірыл Падліпка (67 кілаграмаў); на трэцяй прыступцы п’едэстала – Ксенія Валчкевіч (32 кілаграмы), Іларыя Чарняк (36 кілаграмаў), Яўген Васько (45 кілаграмаў) і Павел Гурскі (49 кілаграмаў). Так трымаць, юныя спартсмены Дзятлаўшчыны!
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота прадастаўлена ўдзельнікамі спаборніцтваў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga