Ад усёй душы віншуем вас са слаўным прафесійным святам — Днём настаўніка!
У лёсе кожнага чалавека гады навучання адыгрываюць найважнейшую ролю. У школьныя гады мы спасцігаем законы навакольнага свету, атрымліваем магчымасць праявіць свае здольнасці, вызначыцца з выбарам далейшага шляху. А за ўсім гэтым стаіць штодзённая, крапатлівая і адказная праца нашых настаўнікаў, тых, хто акрамя ведаў укладвае ў нас часціцу ўласнай душы, выхоўвае лепшыя якасці асобы.
Штогод па добрай традыцыі ў пачатку кастрычніка ўшаноўваем вас, сваіх мудрых настаўнікаў і выхавальнікаў, якія адкрылі нам дарогу ў вялікае жыццё.
Праз вашыя рукі прайшлі тысячы дзетак. Многія з іх сталі гонарам Дзятлаўскага раёна. Мы ўдзячныя вам за чуласць і цярпенне, мудрасць і дабрыню, за самааддачу і шчырую адданасць прафесіі. І ў гэтым немалая ваша заслуга, бо менавіта вы перадалі ім свае веды і вопыт, навучылі іх не здавацца цяжкасцям, дапамагаць блізкім, шанаваць сяброўства.
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт