У Беларусі вырабляецца самы вялікі самазвал у свеце.
БелАЗ-75710 важыць 360 тон, вышыня яго колаў – 4 метры.
У Беларусі налічваецца 26 лядовых арэн. Самая вялікая, спартыўны комплекс “Мінск-арэна”, з’яўляецца чацвёртай па памеры ў Еўропе.
На працягу беларускай гісторыі тэрыторыя краіны належала то адной, то другой дзяржаве, з-за чаго ў краіне часта змянялася галоўная дзяржаўная мова. А на працягу 17 гадоў у 20 стагоддзі было цэлых 4 дзяржаўныя мовы адначасова: руская, беларуская, польская і ідыш.
Ёсць у нас 5 лаўрэатаў Нобелеўскіх прэмій.
Галоўнай рэлігіяй прынята праваслаўе, але можна знайсці мноства храмаў іншых рэлігій.
Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, адкрытая ў 2006 годзе ў Мінску, – адна з самых вялікіх у свеце. Яна займае 24-ы радок у рэйтынгу незвычайных архітэктурных збудаванняў свету.
Самая доўгая вуліца – праспект Незалежнасці ў Мінску. За сваю гісторыю яна не толькі вырастала ў даўжыню і шырыню, але і памяняла 14 назваў. Гэта адзін з апошніх магістральных неакласічных ансамбляў у сусветнай архітэктуры, адна з самых доўгіх вуліц у Еўропе, прэтэндэнт на ўключэнне ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Беларусь – адна з самых адукаваных краін у свеце. Паводле рэйтынгу ЮНЕСКА, мы займаем 8-е месца з 99,7 % адукаваных людзей сярод дарослага насельніцтва.
Ганна ІВАНОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga