На Дзятлаўшчыне праходзіць акцыя “Прышчэпка ад COVID-19. Першы этап”, ініцыятарам якой стала Таварыства Чырвонага Крыжа.
З гэтай нагоды адразу некалькі супрацоўнікаў рэдакцыі газеты “Перамога” выказалі жаданне прышчапіцца ад COVID-19. Установу наведала выязная брыгада цэнтральнай раённай бальніцы ў саставе доктара-тэрапеўта Наталлі Жых і медыцынскай сястры Аляўціны Фалевіч.
Усе сённяшнія ўдзельнікі прышчэпкавай кампаніі ў рэдакцыі аддалі перавагу кітайскай вакцыне “Vero Cell”, пасля ўвядзення якой адзначалі нармальнае самаадчуванне без зменаў.
Старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк нагадала аб важнасці і актуальнасці вакцынацыі ад каранавірусу:
– Мы жывём у час, калі ўвесь свет ахоплены навалай пад назвай “каранавірус”. Валанцёры Чырвонага Крыжа не могуць застацца ўбаку ад гэтай праблемы. Разам з медыкамі мы выязджаем у аддаленыя і маланаселеныя вёсачкі нашага раёна, дзе тлумачым інфармацыю аб прышчэпках супраць каранавірусу. Спадзяёмся, што атрымаецца стварыць калектыўны імунітэт, тым самым засцерагчы блізкіх людзей ад захворвання.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga