Самы смачны каравай – дзятлаўскі!

Галоўнае Свежыя навіны Улада

Спрадвеку хлеб у беларусаў быў у пашане і з’яўляўся знакам дабрабыту і дастатку.

І па гэты дзень традыцыя сустракаць знакамітых і важных гасцей хлебам-соллю захоўваецца ў дзятлаўчан не толькі як частка ўрачыстага этыкету, але і як сімвал хлебасольства гаспадароў. Самы смачны каравай – дзятлаўскі!

Частавалі сваёй прадукцыяй гасцей Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” і Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный мир”. Салодкага жыцця жадаў Дзятлаўскі лясгас – прапанаваў паспрабаваць свой мёд у сотах.

На дзятлаўскім падворку не толькі гасцінна, але і крэатыўна сустракалі гасцей.

Губернатару Уладзіміру Караніку дзятлаўчане падарылі двух трусоў (хлопчыка і дзяўчынку), вырошчваннем якіх займаецца КСУП “Хвінявічы”.

Ірына КАМАРОВА
Фота прэс-службы Гродзенскага аблвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga