15 верасня 2021 года з 12 да 14 гадзін у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ( г. Дзятлава, вул. Чапаева, 18) натарыусы натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна правядуць бясплатнае кансультаванне ўсіх катэгорый грамадзян па пытаннях, звязаных з правядзеннем натарыяльных дзеянняў: афармлення спадчынных правоў; складання завяшчанняў; афармлення даверанасцяў; дагавораў дарэння; куплі-продажу нерухомай і іншай маёмасці; шлюбных дагавораў. Прыём зацікаўленых грамадзян будзе ажыццяўляцца ў парадку чаргі.
Дабрачынная акцыя па бясплатным прававым кансультаванні насельніцтва праводзіцца Гродзенскай абласной натарыяльнай палатай сумесна з ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага” і прымеркаваная да Дня бібліятэк у Рэспубліцы Беларусь.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga