Больш за 200 удзельнікаў сабраў у Гродне абласны форум «Беларусь адзіная». У маштабным мерапрыемстве прыняла ўдзел і дэлегацыя з Дзятлава.
У зале Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра сабраліся прадстаўнікі ідэалагічнага актыву, дэпутацкага корпуса, грамадскіх арганізацый і палітычных партый. Таксама ўдзел у форуме прымалі палітолагі, эксперты, медыйныя асобы. Форум праходзіў у фармаце адкрытага дыялога.
Ігар Кухарэвіч, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”:
– На форуме жывая дыскусія вялася па пытаннях змянення Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, перспектываў развіцця краіны, знешняй і ўнутранай палітыкі, дэмаграфіі, моладзевай палітыкі, як трэба развіваць мясцовую вертыкаль. Гаварылі пра тое, што вострыя гістарычныя моманты варта памятаць і распавядаць пра іх людзям, пры чым праз новыя камунікатыўныя падыходы, і я абсалютна згодны з гэтым. Нашым людзям трэба паказаць прыклад герояў, хто сапраўды змагаўся ў нацыянальна-вызваленчым руху Заходняй Беларусі, каб усе памяталі і разумелі, што мы адзіная нацыя і будзем актыўна супрацьстаяць выклікам звонку. Таксама для мяне, як намесніка старшыні райвыканкама, актуальным было пытанне аб замацаванні маладых спецыялістаў у невялікіх раёнах. Важна было пачуць меркаванне аналітыкаў, атрымаць кампетэнтныя тлумачэнні экспертаў па складаных пытаннях.
Актуальная паднятая на форуме тэма папулярызацыі сямейных каштоўнасцяў і адносіны да інстытута сям’і з боку дзяржавы ў цэлым. Увосень пад эгідай рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая
Русь” будзе ініцыяваны конкурс прыгажосці і інтэлекту сярод шматдзетных мам. Як адзначыў палітычны аналітык Аляксандр Шпакоўскі, яго асноўная мэта – паказаць прыгажосць мацярынства і тое, што жанчына можа рэалізаваць сябе як маці, пры гэтым не губляючы магчымасці для кар’ернага росту.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga