На пленуме закранулі пытанні працоўных і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў

Важнае Грамадства

24 жніўня адбыўся VIII пленум Дзятлаўскага раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

У яго рабоце прынялі ўдзел старшыні раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Рамуальд Юроўскі, раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык, пярвічных арганізацый АПК раёна, першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віталій Шулейка.

Аб выкананні рашэнняў кіруючых органаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу расказаў Уладзімір Казак.

Асаблівую ўвагу Уладзімір Фёдаравіч надаў пытанням аховы працы работнікаў, выкарыстання механізатарамі спецадзення на працоўных месцах.

На асноўных напрамках работы сваіх пярвічных арганізацый ААТ “Граніт-Агра” і Дзятлаўскага лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь” спыніліся старшыні пярвічак  Алена Зенчык і Марыя Лаўрэнцьева.

Вялікую ўвагу, на іх думку, неабходна надаваць рабоце з сем’ямі, у якіх ёсць школьнікі, а таксама тым, якія трапілі ў цяжкае матэрыяльнае становішча.

Пленум прыняў пастанову, у якой закрануты пытанні працоўных і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў, удасканалення формаў і метадаў грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы, выканання ўмоваў для работы грамадскіх інспектараў па ахове працы, рэалізацыі канцэпцыі Міжнароднай асацыяцыі сацыяльнага забеспячэння “Нулявы траўматызм”. Асаблівая ўвага ў пастанове надаецца актывізацыі работы па аздараўленні і рэабілітацыі членаў прафсаюза, а таксама павышэнню інфармаванасці членаў прафсаюза праз афіцыйныя старонкі ў сацыяльных сетках, уласныя сайты.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: