Кніжныя спакусы лета

Культура і адпачынак Свежыя навіны

На працягу трох летніх месяцаў у Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця працавала інтэрактыўная  пляцоўка-чытальня пад адкрытым небам “Чытай-Ка”.

Для дзяцей былі падрыхтаваны разнастайныя мерапрыемствы, весела змагаліся яны ў розных конкурсах, віктарынах, пазнаёміліся з новымі кнігамі, удзельнічалі ў літаратурных падарожжах, а галоўнае, правялі вольны час на свежым паветры ў кампаніі з цікавай кнігай. Не засталіся без увагі і выхаванцы дашкольнай установы, для іх была прапанавана гульнёвая праграма “Буквавед”. З азартам дашкольнікі слухалі прыказкі, пацешкі, разгадвалі мудрагелістыя загадкі. Мы, бібліятэкары, заўсёды гатовы адказаць на шматлікія пытанні дзятвы, параіць цікавую кнігу.

Наведвайце бібліятэку, і добры настрой у вас будзе на ўвесь дзень.

Алена АПАНАСІК,
бібліятэкар Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga