Жыццё ў гармоніі з прыродай

Грамадства Свежыя навіны

Маленькі прынц у казцы кожны дзень пачынаў з таго, што прыводзіў у парадак сваю планету.

На жаль, сярод жыхароў Зямлі такога прынцыпу прытрымліваюцца пакуль не ўсе. Таму і ўзнікаюць дзе-нідзе смеццевыя звалкі, забруджваюцца азёры і рэкі…

Гэта стала падставай для распрацавання і ўкаранення ў практыку работы Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі – цэнтра духоўна-мастацкай спадчыны краязнаўча-экалагічнага праекта “Ад чыстага пасёлка да зялёнай планеты”. Мэтавай аўдыторыяй праекта з’яўляюцца вучні 5-9 класаў Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы. У чэрвені бібліятэка запрасіла дзяцей на ўрок экалагічнага этыкету. Іх увазе была прадстаўлена экавыстава “Жыццё ў гармоніі з прыродай”, а сам урок прайшоў у жукоўшчынскім парку і каля вядомай усім мясцовай крынічкі, дзе дзеці наводзілі парадак, рабілі фотаздымкі на фоне прыроды, каб потым прыняць удзел ў фотавыставе “Падгледжана ў прыродзе”.

На мерапрыемствах школьнікі вучацца ахоўваць жывёл і расліны нашага краю, правільна абыходзіцца з адходамі.  Разам з бібліятэкай дзеці робяць кніжныя закладкі з выказваннямі вядомых людзей аб адносінах да прыроды, якія затым раздаюць наведвальнікам бібліятэкі. Бо ўсе мы хочам дыхаць свежым паветрам, піць чыстую ваду, чуць спевы птушак, бачыць вольнымі і шчаслівымі лясных і водных жыхароў.

Людміла ЦЮЛЕНІНА,
бібліятэкар Жукоўшчынскай сельскай бібліятэк–цэнтра духоўна-мастацкай спадчыны

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga