У дзіцячы сад завітала фея Музыкі

Грамадства Свежыя навіны

“Таямніцы чароўнай феі Музыкі” – пад такой назвай адбылося  музычна-даследчае мерапрыемства ў Гезгалаўскім яслях-садзе.

Музыка, як, мабыць, ніякае іншае мастацтва, можа ўплываць на настрой,  дапамагае спраўляцца з рознымі  жыццёвымі сітуацыямі.

“Як музыка ўплывае на  ваш настрой, мае маленькія сябры, мае знатакі і аматары музыкі?” –  з такім пытаннем звярнулася да дзяцей фея Музыкі, якая завітала ў дзіцячы сад.

Каб адказаць на яе пытанне, хлопчыкі і дзяўчынкі прайшлі па музычных сцяжынках, лесвічках, спыняючыся на розных станцыях. Правялі невялікія музычныя досведы, эксперыменты, адгадалі музычныя загадкі, разгадалі  рэбусы, адказалі на пытанні віктарыны.

У падзяку фея Музыкі адкрыла дзецям маленькую таямніцу: расказала аб прыродных гуках. Затым запрасіла на святочную палянку, дзе разам спявалі песні, танцавалі, ігралі на музычных інструментах, вадзілі карагоды, гулялі ў музычна-дыдактычныя гульні і нават складалі песенныя кампазіцыі- імправізацыі.

Наталля КАПКОВІЧ,
музычны кіраўнік Гезгалаўскага ясляў-сада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga