У жыцці кожнага могуць скласціся абставіны, з якімі не заўсёды справішся ўласнымі сіламі.
У такіх выпадках кожны грамадзянін мае права атрымаць матэрыяльную падтрымку ад дзяржавы.
Як гэта зрабіць, жыхарам раёна расказала супрацоўніца структурнага падраздзялення райвыканкама – галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Чарняк:
– Некаторыя сем’і могуць атрымаць дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу (далей – ДАСД). Права на яе аказанне маюць тыя грамадзяне (сем’і), у якіх сярэднедушавы даход па аб’ектыўных прычынах ніжэйшы за найбольшую велічыню бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. З 1 мая 2021 года да 31 ліпеня 2021 года гэта сума складае 273,27 рубля для грамадзян і сем’яў з адным або двума дзецьмі.
Шматдзетным сем’ям штомесячная сацыяльная дапамога прадастаўляецца пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход складае не больш за 1,15 велічыні крытэрыю патрэбы – 314,26 рубля. Права на аднаразовую сацыяльную дапамогу маюць грамадзяне (сем’і), якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, якая аб’ектыўна парушае іх нармальную жыццядзейнасць, калі іх сярэднедушавы даход не перавышае 1,5 велічыні крытэрыю патрэбы – 409,91 рубля.
Памер штомесячнай сацыяльнай дапамогі на аднаго члена сям’і (грамадзяніна) складае станоўчую розніцу паміж крытэрыем патрэбы і сярэднедушавым даходам сям’і (грамадзяніна). У якім выглядзе і памеры (ад 1 да 12 месяцаў для шматдзетных і ад 1 да 6 месяцаў для іншых сем’яў) яна будзе прадастаўлена, вырашаецца камісіяй у індывідуальным парадку.
Дакументы, якія неабходны для атрымання адраснай дапамогі:
пашпарт або дакумент, які сведчыць асобу заяўніка і членаў яго сям’і;
пасведчанні аб нараджэнні дзяцей (для асобаў, якія маюць дзяцей да 18 гадоў);
пасведчанні аб устанаўленнi бацькоўства (для жанчын, якія нарадзілі па-за шлюбам);
пасведчанне аб заключэнні шлюбу (для грамадзян, якія знаходзяцца ў шлюбе);
копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу (калі ён скасаваны);
копія рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні) (для асоб, якія ўсынавілі (удачарыць) дзіця);
копія рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб устанаўленні апекі (для асобаў, назначаных апекунамі дзіцяці);
пасведчанне інваліда або пасведчанне дзіцяці-інваліда (для інвалідаў і дзяцей-інвалідаў);
пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка (для індывідуальных прадпрымальнікаў);
працоўная кніжка (для непрацуючых грамадзян і членаў сям’і), копія працоўнай кніжкі або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць занятасць, – для працаздольных грамадзян);
звесткі аб даходах усіх членаў сям’і за апошнія 12 месяцаў;
звесткі аб рэалізацыі прадукцыі асабістай дапаможнай гаспадаркі (для грамадзян, якія вядуць такую гаспадарку і якія ажыццяўляюць продаж сельскагаспадарчай прадукцыі);
дагавор аб падрыхтоўцы спецыяліста на платнай аснове (для студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю на платнай аснове з прыцягненнем крэдыту на льготных умовах для аплаты першай вышэйшай адукацыі);
дагавор рэнты і (або) пажыццёвага ўтрымання (для грамадзян, хто яго заключаў);
дагавор найму жылога памяшкання (для грамадзян, якія здавалі па ім жылое памяшканне на працягу 12 месяцаў, што папярэднічаюць месяцу звароту).
Штомесячную дапамогу не могуць атрымаць грамадзяне, якія:
працуюць няпоўны працоўны дзень па ўласнай просьбе (выключэнні: няма магчымасці па аб’ектыўных прычынах для поўнай занятасці, такі графік усталяваны наймальнікам у адпаведнасці з заканадаўствам);
працаздольнага ўзросту, але не працуюць і не зарэгістраваныя ў якасці беспрацоўных;
праходзяць тэрміновую ваенную службу;
вучацца ў спецыяльных установах па ваенных спецыяльнасцях;
адбываюць пакаранне ў выглядзе пажыццёвага зняволення, пазбаўлення волі, арышту, абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;
кампенсуюць расходы па ўтрыманні дзяцей;
знаходзяцца на прымусовым лячэнні;
знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні;
маюць ва ўласнасці ў Рэспубліцы Беларусь больш за адно жылое памяшканне (кватэра, жылы дом), за выключэннем шматдзетных сем’яў;
атрымліваюць адукацыю на платнай аснове;
з’яўляюцца ўласнікамі транспартнага сродку, набытага на працягу 12 месяцаў перад датай звароту, за выключэннем сем’яў, дзе ёсць дзеці-інваліды, інваліды 1 і 2-й групаў, шматдзетных сем’яў;
здаюць па дагаворы найму жылое памяшканне.
Па дадатковую інфармацыю аб атрыманні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі можна звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама на адрас: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56 або па тэлефоне 2-15-86.
Ірына СТЫРНІК