Першая выстава мастачкі з Погіраў

Свежыя навіны Хто крылы расправіў на роднай зямлі

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі прайшло адкрыццё выставы мастацкіх работ Надзеі Лукашык.

На мерапрыемства прыйшлі як калегі і сябры Надзеі Іванаўны, так і гараджане, якія цэняць мастацтва.

Цікавасць да творчасці ў Надзеі Лукашык выявілася з дзяцінства – уся сям’я любіла маляваць. Тварыла па натхненні, уражваючыся прыгажосцю навакольнага свету. Адметна тое, што робіць мастачка ўсё сама: спачатку падрамнікі, потым нацягвае палатно, затым рамкі пад карціны, якія сама пакрывае лакам. Спрабуе пісаць у розных тэхніках, каб знайсці нешта сваё, асабістае, арыгінальнае.

Для прысутных у час мерапрыемства іграла скрыпачка Аксана Шэйна.

На прэзентацыі было больш за паўсотні работ мастачкі. Пейзажы, нацюрморты і партрэты – усё гэта будзе прадстаўлена жыхарам Дзятлава на выставе да верасня бягучага года.

Данііл АРЦЁМАЎ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga