Падорым дзецям радасць!

Важнае Грамадства

На Дзятлаўшчыне стартавала традыцыйная акцыя “Збяром дзяцей у школу”, якая праводзіцца ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека” на 2021-2025 гады.

 

Яна скіравана на падтрымку і падрыхтоўку да новага навучальнага года дзяцей са шматдзетных сем’яў, дае магчымасць падарыць ім светлы святочны настрой і радасць сустрэчы са школай.

Сёлета ў акцыі прымуць удзел і атрымаюць аднаразовую матэрыяльную дапамогу 611 навучэнцаў з 292 шматдзетных сем’яў Дзятлаўскага раёна, якія вучацца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі.

Дапамога ў набыцці школьных прыладаў будзе аказана дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў і жывуць у прыёмных сем’ях, дзіцячым доме сямейнага тыпу, а таксама непаўналетнім з малазабяспечаных сем’яў.

Для правядзення акцыі “Збяром дзяцей у школу” плануецца выкарыстаць сродкі бюджэту, дапамогу ўстановаў, прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Як і раней, актыўны ўдзел у акцыі прымуць грамадскія арганізацыі “Беларускі дзіцячы фонд”, “Беларускі саюз жанчын”, “Белая Русь”, Таварыства Чырвонага Крыжа, Фонд міру і неабыякавыя жыхары нашага раёна.

Алена ЧАЙКОЎСКАЯ,
галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga