Дзень Незалежнасці пачаўся з малітвы “За Беларусь”

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Святочнай раніцай 3 ліпеня ва ўсіх беларускіх храмах і абіцелях праваслаўнай і каталіцкай канфесій была ўзнесена малітва за Беларусь, за мір на нашай зямлі, за згоду, адзінства і паразуменне паміж грамадзянамі.

У Спаса-Праабражэнскай царкве горада Дзятлава іерэй Аляксей Сцепановіч правёў малебен Усім Беларускім Святым, на якім прысутнічалі дзятлаўчане і прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта.

Святочную імшу ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адслужыў ксёндз Здзіслаў Пікула. Удзел у ёй прынялі нашы землякі, на богаслужэнні з дзятлаўчанамі прысутнічаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі, яго намеснікі Ігар Кухарэвіч і Юрый Залеўскі.

Святары і вернікі абедзвюх канфесій папрасілі ў Бога дабрыні, мудрасці, цярпення для жыхароў нашага раёна, міру і дабрабыту для Беларусі.

Ірына СТЫРНІК