Дашкольнікам пра славутага песняра

Грамадства Свежыя навіны

7 ліпеня – дзень нараджэння беларускага песняра Янкі Купалы.

З гэтай нагоды ў Гезгалаўскім яслях-садзе прайшоў літаратурны занятак-гульня, на  якім дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю паэта,  пачыталі яго вершы, паслухалі вядомыя песні, створаныя на словы Янкі Купалы.

Цікавым было для дзяцей пачуць, што ў дзяцінстве Янка, як і яны, вельмі любіў слухаць казкі, песні, вершы, розныя гісторыі. Акрамя гэтага, яго заўсёды вабіла музыка, асабліва ігра на скрыпцы, цымбалах. Выхаванцы таксама паслухалі любімую казку Янкі “Бегаў Бай па сцяне”.

Яшчэ маленькія слухачы даведаліся, што Янка Купала напісаў для дзяцей шмат вершаў, а яго жонка Уладзіслава Францаўна працавала ў дзіцячым садзе.

Такім чынам мы імкнёмся развіваць у дзяцей цікавасць да беларускай літаратуры, нашага роднага слова, выхоўваем любоў да нацыянальных твораў – да нашай спадчыны.

Галіна ГАЎРОШ,
педагог сацыяльны Гезгалаўскага ясляў-сада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: