Дапамагаць – значыць быць шчаслівымі

Грамадства Свежыя навіны

Ужо другі год у Жукоўшчынскім дзіцячым садзе-базавай школе ў летні перыяд па ініцыятыве раённай арганізацыі ГА “БРСМ” арганізавана работа студэнцкага атрада, у якім прымаюць удзел вучні 8-9 класаў.

У гэтым годзе яны працуюць пад дэвізам “Дапамагаць – значыць быць шчаслівымі!”. Нягледзячы на спякотнае надвор’е, 6 хлопчыкаў і дзяўчынак дружнай камандай кожны дзень выходзяць на дапамогу  КСУП “Жукоўшчына”. Некалькі дзён займаліся відавой праполкай збожжавых культур, а зараз працуюць на тэрыторыі зернесушыльнага комплексу ў вёсцы Страла. Рыхтуюць яго да прыёму будучага сёлетняга ўраджаю: падмятаюць ток, чысцяць сцены.

Весела і дружна кіпіць сумесная праца. Дзеці вельмі рады магчымасці папрацаваць разам на карысць сваёй малой радзімы і ўнесці свой невялікі ўклад у яе развіццё.

Марына АНТАНОВІЧ,
класны кіраўнік 9 класа Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: