Бяспека ў гаспадарцы і на полі

Галоўнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборачная кампанія. Аграрыі жнуць зерневыя і алейныя культуры.

У рамках месячніка па бяспецы працы старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак і галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сцяпан Вольскі наведалі КСУП “Жукоўшчына”, дзе ацанілі стан зернесушылак, праверылі наяўнасць усяго неабходнага для бяспечнай работы, камфортнага адпачынку, своечасовага прыёму ежы і падтрымання пітнога рэжыму работнікаў.

Разам з тым, яны пабывалі на полі гаспадаркі каля вёскі Агароднікі, паглядзелі, як працуе тэхніка на ўборцы яравога ячменю, ці адпавядаюць умовы працы патрабаванням бяспекі.

Наведалі і ўрочышча Аэрадром у КСУП “Хвінявічы”. На полі ў 86 гектараў механізатары жнуць азімы рапс гібрыда “Мазары” і гатунка “Онікс”. Плануецца намалаціць больш за 200 тон алейнай культуры. Агульная пасяўная плошча азімага рапсу – 137 гектараў. Акрамя гэтага, у гаспадарцы працягваюць убіраць яравы ячмень.

Карыстаючыся выпадкам, Уладзімір Фёдаравіч і Сцяпан Станіслававіч павіншавалі камбайнераў з пачаткам уборачнай кампаніі і ўручылі ім памятныя падарункі.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga