“Бронзавы” стрытбол

Свежыя навіны Спорт і турызм

У Слоніме прайшла абласная спартакіяда па баскетболе 3х3 “Залаты Колас” сярод жыхароў сельскіх населеных пунктаў.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел шэсць жаночых і восем мужчынскіх каманд.

Па выніках спартакіяды баскетбалісткі зборнай Дзятлаўскага раёна ў складзе Алы Лапатэй, Сабіны Пабядзінскай, Веранікі Кугейка, Вольгі Васіленка і Людмілы Юшкевіч закінулі “бронзавы” мяч.

Мужчынская каманда ў гульні за 7-8 месцы была больш дакладная за сапернікаў са Шчучына.

Пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў узнагародзілі медалямі і дыпломамі ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота ўдзельнікаў спаборніцтваў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga