Забавы лета для дашкольнікаў

Грамадства Свежыя навіны

Лета – гэта займальны час, калі дзеці атрымліваюць максімум радасці, задавальнення і новых уражанняў.

З мэтай аздараўлення ўвесь вольны час выхаванцы Новаяльнянскага ясляў-сада праводзяць на вуліцы. Музычныя гульні-заняткі і забавы таксама не выключэнне. Падрыхтаваная веранда ператвараецца ў імправізаваную музычную гасцёўню. Дзеці з задавальненнем гуляюць у карагодныя, музычна-дыдактычныя гульні, гульні-драматызацыі. Але больш за ўсё выхаванцам падабаецца прымаць удзел у забавах.

Так, у першай малодшай групе прайшла забава “У госці да Гаспадынькі”. На музычнай верандзе выхаванцаў сустрэла Гаспадынька, якая прапанавала яе павесяліць. Разам пагулялі з катом Васькам, праспявалі песеньку птушачцы, якая заляцела на веранду, станцавалі вясёлы танец. У падзяку Гаспадынька запрасіла дзяцей на палянку паглядзець лялечны спектакль  “Адгадай, хто мы?”.

Выхаванцы  групы інтэграванага навучання і выхавання адправіліся на імправізаваных аўтамабілях у вясёлае падарожжа па станцыях, кожная з іх мела пэўнае заданне, выконваючы якія дзеці  праявілі актыўнасць, самастойнасць, шпаркасць арыентоўкі ў гульнявой сітуацыі.

Цікава прайшла імправізаваная пастаноўка казкі “Церамок” з выхаванцамі санаторнай групы. Кожны герой казкі дэманстраваў свае таленты. Напрыканцы пастаноўкі з вялікім задавальненнем усе героі музыцыравалі ў шумавым аркестры на музычных інструментах.

Вольга РУДОЛЬ,
музычны кіраўнік Новаяльнянскага ясляў-сада



Теги: