Генеральная пракуратура праводзіць следства па крымінальнай справе аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд.
Пачаты Генпракуратурай крымінальны працэс па расследаванні фактаў генацыду скіраваны на ўстанаўленне канкрэтных асобаў з ліку нямецкіх захопнікаў і іх пасобнікаў, якім удалося пазбегнуць адказнасці за забойства мірных жыхароў, здзекі і катаванні ў лагерах смерці і гета, масавы ўгон грамадзянскага насельніцтва ў нямецкае рабства.
Следчая група Генеральнай пракуратуры цяпер працуе з архіўнымі дакументамі і крымінальнымі справамі мінулых гадоў у адносінах да нацысцкіх злачынцаў і іх пасобнікаў. Плануе правядзенне працэсуальных і іншых дзеянняў, звязаных з выяўленнем месцаў масавых пахаванняў, а таксама па ўстанаўленні жывых сведкаў і пацярпелых ад генацыду, абароне іх правоў і законных інтарэсаў, увекавечанні памяці загінулых.
У сувязі з расследаваннем гэтай крымінальнай справы Генеральная пракуратура звяртаецца да ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь і іншых краін з просьбай накіроўваць у органы пракуратуры дакументы, матэрыялы, заявы, іншую інфармацыю аб дзеяннях, учыненых нямецкімі акупацыйнымі ўладамі і іх пасобнікамі, бандфармаваннямі па знішчэнні грамадзянскага насельніцтва Беларусі, іншых фактах генацыду ў даследуемы перыяд часу.
Тэлефоны для прадастаўлення інфармацыі: 8-01563-2-11-08, 8-0152-74-17-25.
Алег ВЯЛІЧКА,
пракурор Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga