На пляцоўцы каля Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ў рамках абласнога праекта “ЭтнаБУМ” прайшоў майстар-клас побытавых танцаў.
Яго правёў народны тэатр-студыя гульні “Суседзі”. Яны запрасілі жадаючых трохі патанцаваць і навучыцца “Кракавяку”, “Карапету”, “Каробачцы” і іншым побытавым беларускім народным танцам.
Марыя ПАПОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga