На жаль, штогод фіксуюцца факты вырошчвання маку і канопляў на дачных і прысядзібных участках жыхароў раёна.
Нягледзячы на сур’ёзную прафілактычную работу, гаспадары па-ранейшаму спасылаюцца на няведанне закона, спрабуючы пазбегнуць адказнасці. Летась агульная вага знішчанай наркатычнай сыравіны склала 1 тону 521 кілаграм 862 грамы. На жыхароў раёна было складзена 9 адміністрацыйных пратаколаў.
З 1 чэрвеня па 15 верасня ў Дзятлаўскім раёне праходзіць спецыяльная праграма “Мак”, у час якой асаблівая ўвага міліцыі скіравана на спыненне распаўсюджвання наркотыкаў расліннага паходжання.
Запланавана шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх – выяўленне і знішчэнне незаконных пасеваў забароненых раслін, канфіскацыя з незаконнага абароту наркатычных сродкаў расліннага паходжання, тлумачальная работа сярод насельніцтва. Летам адбудзецца маніторынг прыватнага сектара, падворкаў, садовых таварыстваў.
Міліцыя нагадвае, што за незаконную сяўбу і вырошчванне раслін ці грыбоў, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі, прадугледжаны штраф да 20 базавых велічыняў. Калі ж тое самае ажыццяўляецца з мэтай збыту або вырабу псіхатропных рэчываў, парушальніку пагражае крымінальная адказнасць – пазбаўленне волі да 15 гадоў са штрафам або без штрафу.
Калі вам што-небудзь вядома пра асобаў, якія займаюцца вырошчваннем, захоўваннем, вырабам ці збытам наркатычных культур, іншых відаў наркотыкаў, іх прэкурсораў і аналагаў, паведамляйце ў дзяжурную часць па тэлефоне 102 ці ў групу наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі па тэлефоне 2-14-34. Ананімнасць гарантуецца.
Уладзімір СВЯТОХА,
часова выконваючы абавязкі начальніка АУС райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga