Сімвалы нашай Радзімы

Грамадства Свежыя навіны

Ярка і цікава праходзіць змена ў аздараўленчым летніку з дзённым знаходжаннем “Вектар” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава.

Чацвер, 17 чэрвеня, прайшоў у адпачывальнікаў пад знакам патрыятызму. Навучэнцы падзяліліся на дзве каманды “Касманаўты” і “Маналіт” і прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Сімвалы нашай Радзімы”, прымеркаванай да Года народнага адзінства.

Вядучая гульні, дырэктар летніка “Вектар” Ірына Мішчанка спачатку прапанавала камандам вясёлае практыкаванне на ўмацаванне сяброўства “Мы з табой адна сям’я”, а затым заклікала быць уважлівымі ў час прагляду мультымедыйнай прэзентацыі “Сімвалы Рэспублікі Беларусь”.

Праверкай ведаў для каманд стала віктарына “Герб, сцяг і гімн – свяшчэнныя атрыбуты дзяржавы”. Удзельнікам давялося адказваць на тэматычныя пытанні, сярод якіх былі: калі адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, якія кветкі намаляваны на беларускім гербе, колькі куплетаў у гімне Рэспублікі Беларусь і іншыя.

Спадабалася ўдзельнікам гульні і заданне “Геаметрычная фігура”, у час якога дзеці малявалі беларускі сцяг.

Не меншую цікавасць выклікаў красворд, пытанні якога тычыліся не толькі нацыянальнай сімволікі, але і беларускай літаратуры і мастацтва.

Яшчэ адна гульня на кемлівасць патрабавала ад каманд скласці як мага больш новых словаў з прапанаваных – “Патриотизм” і “Гражданственность”.

Скончыліся інтэлектуальныя спаборніцтвы флэш-мобам “Мы, маладыя,  надзея краіны!”. Хлопчыкі і дзяўчынкі паразважалі аб уласнай будучыні, якая цесна звязана з будучыняй нашай роднай Беларусі.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: