Лета – доўгачаканая пара для школьнікаў і іх бацькоў.
Вельмі важна, каб аптымістычныя планы на канікулы не азмрочыліся няшчасцямі і траўмамі, а адпачынак не “прывёў” дзяцей у непажаданыя кампаніі і не падштурхнуў да ўчынення правапарушэнняў.
У першы тыдзень канікулаў, каб пазнаёміць юных жыхароў раёна з інфармацыяй пра адказнасць за ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў і нагадаць ім правілы бяспечнага выкарыстання сацыяльных сетак, у сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава былі арганізаваны Дзень прававой дапамогі і дзень адчыненых дзвярэй.
У час мерапрыемстваў гасцямі ўстановы сталі навучэнцы школ нашага горада. Юных наведвальнікаў пазнаёмілі з умовамі жыцця выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка, асаблівасцямі работы ўстановы, расказалі ім аб магчымасці атрымання тут кваліфікаваных парадаў спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхолага-педагагічнай службаў.
Не абышлі ўвагай спецыялісты цэнтра адпачывальнікаў школьных аздараўленчых летнікаў. З імі былі праведзены гульня “Не – сучаснаму рабству”, актуальная размова “Бяспека дзяцей у сетцы Інтэрнэт”, а таксама “Вясёлая эстафета па правах дзіцяці”, разам з гасцямі школьнікі прагледзелі відэаролік “Кожнае дзіця мае права” і стварылі тэматычны калаж.
У гэты дзень непаўналетнія не толькі весела пабавілі час, але і ў гульнявой форме павысілі свой узровень прававой культуры, навучыліся ацэньваць уласныя ўчынкі і дзеянні з пазіцыі права, замацавалі асноўныя правілы бяспечных паводзінаў.
Кацярына ЛЯЎКЕВІЧ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце СПЦ горада Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga