Памяць, пранесеная праз гады

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбыўся круглы стол, прысвечаны 80-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны, на які запрасілі краязнаўцаў і жыхароў горада.

У час сустрэчы краязнаўцы расказалі прысутным пра ўклад дзятлаўчан у Вялікую Перамогу,іх няпросты лёс, асабліва, яўрэйскага народа, дзейнасць партызанскіх і падпольных атрадаў, а таксама пра адлюстраванне гэтых падзей у літаратуры і мастацтве.

Асаблівую цікавасць у гасцей мерапрыемства выклікала тэма калабарацыяністаў ‒ людзей, якія супрацоўнічалі з нямецкай арміяй.

Сустрэча праходзіла ў фармаце адкрытага мікрафона, дзе кожны змог задаць пытанні, якія яго цікавілі, выказаць сваё меркаванне.

Марыя ПАПОВА