Новыя адкрыцці на экалагічнай сцежцы

Грамадства Свежыя навіны

Выхаванцы аздараўленчага летніка “Сузор’е адкрыццяў” наведалі экалагічную сцежку ў Вензавецкім лясніцтве.

У час экскурсіі, праведзенай ляснічым Дзмітрыем Ваніслаўчыкам, дзеці наведалі паляўнічы комплекс, возера, дэндрапарк.  На экалагічнай  сцяжынцы яны даведаліся шмат цікавай і карыснай інфармацыі аб мясцовай флоры і фаўне і адметных асаблівасцях прыроды мясцовага лясніцтва. Экскурсія па сцежцы – гэта яшчэ адзін маленькі ўрок жыцця аб тым, што  чалавек – гэта частка прыроды, і ён не павінен яе знішчаць або пагаршаць.
Маляўнічыя краявіды выклікалі вялікае захапленне ў удзельнікаў экскурсіі. Вось чаму ў аўтобусе, калі вярталіся назад, вучні прапаноўвалі новыя цікавыя маршруты. І няма сумненняў, што за час работы  летніка яго выхаванцы пазнаёмяцца з новымі прыроднымі помнікамі нашай краіны.

Н. А. СОКАЛ,
выхавальніца  летніка “Сузор’е адкрыццяў”  Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы



Теги: