На шчаслівай планеце дзяцінства

Важнае Грамадства

Нарэшце доўгачаканае лета!

Яго першы сонечны дзень парадаваў выхаванцаў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі некалькімі святочнымі падзеямі.

Па-першае, тут адбылося адкрыццё дзіцячага аздараўленчага летніка дзённага знаходжання з энергічнай назвай “ПозитиFF”.

Па-другое, прыемнай неспадзяванасцю для дзяцей і педагогаў стаў візіт супрацоўнікаў ААТ “Беларусбанк”, якія прыйшлі павіншаваць юных наведвальнікаў летніка з Міжнародным днём абароны дзяцей. Ад гасцей, якія прынеслі падарункі, прагучала шмат цёплых пажаданняў.

Трэцяй падзеяй была ўрачыстасць “Шчаслівая планета дзяцінства”, якую з нагоды свята падрыхтавалі педагогі. У госці да малечы прыйшлі любімыя героі мультфільма “Маша і Мядзведзь”, ролю якіх па-майстэрску сыгралі спецыялісты цэнтра. Разам з выхаванцамі яны рабілі зарадку, лавілі матылька, скакалі па купінах, хаваліся пад чароўнай хусцінкай і іншае. Спадзяёмся, што дух пазітыву будзе суправаджаць наведвальнікаў летніка ўсе васямнаццаць дзён змены.

Лілія ШУМСКАЯ,
настаўнік-дэфектолаг Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: