У гарачыя летнія дзянькі так і хочацца не толькі добра адпачыць і загарэць на сонцы, але і паплюскацца ў цёплай вадзіцы.
Для гэтага ў Гезгалаўскім яслях-садзе створаны ўсе ўмовы. Гульні з вадой, акрамя агульнааздараўленчага ўплыву на дзіцячы арганізм, маюць таксама і гігіенічнае значэнне, асабліва ў спёку.
Таму 23 чэрвеня выхаванцаў на парозе ўстановы дашкольнай адукацыі сустракаў марскі пірат, які расказаў дзецям пра тое, як важна рабіць зранку зарадку, загартоўваць свой арганізм, аблівацца вадой і абцірацца.
Апоўдні, калі сонца ўжо добра нагрэла зямлю і вадзіцу ў прыгатаваных дзіцячых басейнах, з марскіх глыбінь паказаўся сам цар Нептун.
Вада стала для дзяцей цудоўнай крыніцай гульняў, весялосці, задавальнення. У ход ішлі і лейкі, і рыбкі, і качачкі, і водныя пісталеты, і іншыя водныя прыстасаванні. Пасля купання ў басейне хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі пазагараць, лежачы на гумавых дыванчыках.
Такім чынам, выхаванцы Гезгалаўскага ясляў-сада спалучаюць прыемнае з карысным, атрымліваючы асалоду ад лета, сонца і вады.
Галіна ГАЎРОШ,
педагог сацыяльны Гезгалаўскага ясляў-сада
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga