Лета з клубам “МалышОК”

Грамадства Свежыя навіны

Удзельнікі клуба “МалышОК” Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы сабраліся на сустрэчу з кнігай.

У час летніх канікулаў кнігі пакінулі паліцы школьнай бібліятэкі і вырашылі пагуляць з дзецьмі ў жмуркі. “Знайдзі і прачытай” –  так называлася літаратурная квэст-гульня, у якой удзельнічалі навучэнцы. Кнігі можна было знайсці ў самых незвычайных месцах: на лаўцы, пад кустом бэзу, сярод дрэў і кветак, якія растуць на школьным двары. Дзеці справіліся з усімі заданнямі і нават натрапілі на кніжную палянку “ Лета з добрай кнігай”, дзе прыпыніліся і пачыталі дзіцячыя кніжкі, падзяліліся сваімі ўражаннямі ад летняга адпачынку.

Таццяна МАЙСЕЙЧЫК,
бібліятэкар Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: