Дзень падпісчыка на «Перамогу» ў Дзятлаве

Важнае Грамадства

17 чэрвеня ў аддзяленні паштовай сувязі “Дзятлава-1” супрацоўнікі рэдакцыі раённай газеты сумесна з работнікамі пошты правялі традыцыйны дзень падпісчыка, каб зноў сустрэцца са сваімі пастаяннымі чытачамі.

Варта адзначыць, што дзятлаўчане актыўна афармлялі падпіску – хтосьці на месяц, іншыя на квартал. Усіх, хто выявіў жаданне выпісаць “Перамогу” на квартал, чакалі прыемныя сюрпрызы і падарункібяспройгрышнай латарэі, якую прапаноўвала раённая газета. І такіх людзей, дарэчы, на гэты раз было шмат. За паўтары гадзіны жадаючых бачыць у сваёй паштовай скрыні раённую газету ў бліжэйшыя тры месяцы аказалася больш за 30 чалавек.

Быць у курсе апошніх навін нашага раёна, знаходзіць карысную інфармацыю, бачыць на старонках газеты фотаздымкі сваіх родных, сяброў, знаёмых і калег па рабоце — асноўная акалічнасць, дзякуючы якой жыхары Дзятлаўшчыны сябруюць з “Перамогай”.

‒ Газету выпісваю пастаянна, ‒ расказала Надзея Мялейка, ‒ чытаю ўсё. Асабліва прыемна сустракаць на старонках раёнкі знаёмыя імёны і асобы.

Меркаваннем падзялілася і Ядвіга Гушча, пастаянная падпісчыца на “Перамогу”:

‒ Люблю газету за цікавае асвятленне ўсіх падзей, якія адбываюцца ў раёне. Чытаю не толькі навіны, але і творчасць пазаштатных карэспандэнтаў ‒ прозу, вершы, нарысы.

Хто яшчэ не паспеў падпісацца ў час акцыі, можа гэта зрабіць у паштовых аддзяленнях раёна і паштальёнаў.

Марыя ПАПОВА,
Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup